ХОЧАЦЕ ДАВЕДАЦЦА ГІСТОРЫЮ РАЗВІЦЦЯ ФОТАСПРАВЫ Ў ГОМЕЛІ Ў ХІХ — ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ ХХ СТ.? АЛЬБО ПАДТРЫМАЦЬ ЗВОЛЬНЕНАГА ГІСТОРЫКА?
Аб’яўляю краўдфандынгавы збор на напісанне безпрацоўным гісторыкам кнігі па гісторыі гомельскай фотаграфіі!
Шаноўныя сябры і асабліва аматары гісторыі Гомеля!
Улічваючы, што я сяджу ўжо амаль месяц без работы, з усімі выцякаючымі з гэтага наступствамі, востра паўстае пытанне далейшых маіх перспектыў працаўладкавання ў нашым горадзе. А з той фармуліроўкай у працоўнай кнізе, якую былыя працадаўцы паставілі мне па выніках 16-гадовай працы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (“уволен за аморальный поступок, несовместимый с…”), мае афіцыйныя перспектывы не вельмі радужныя. З’язджаць з Гомеля ў пошуках лепшай долі я прынцыпова не хачу.
Шмат хто з вас пытаўся, чым можна мне тут дапамагчы. Перабіраючы розныя сітуацыі і перспектывы я вырашыў патраціць гэты перыяд на навуковую дзейнасць, якая даўно патрабуе сваёй увагі і на якую гадамі не хапала часу. У выніку і я буду пры справе, і мае навуковыя даследванні будуць рухацца, і асобныя тэмы па гісторыі Гомеля будуць раскрыты, і праз пэўны час мы атрымаем цікавы і якасны прадукт, які дазволіць па новаму зірнуць на малавядомыя старонкі гісторыі нашага горада. Але тут патрэбна падтрымка звонку.
У сувязі з гэтым я вырашыў абвясціць краўдфандынгавы збор, па выніках падтрымкі якога я планую падрыхтаваць кнігу па гісторыі Гомеля, а дакладней па гісторыі развіцця фотасправы ў Гомелі ў ХІХ – першай палове ХХ ст. Справа ў тым, што апошнія больш чым 15 гадоў я мэтанакіравана збіраў гэтую інфармацыю, і на сёння, нясціпла прызнаюся, лепш за мяне ў гэтай тэме гомельскай гісторыі ніхто не разбіраецца. Дастаткова сказаць, што я прааналізаваў каля 1000 фотаздымкаў гомельскіх фотаатэлье ХІХ – першай паловы ХХ ст. Гэтыя фрагментаваныя веды патрабуюць свайго абагульнення і сістэматызаванага афармлення ў выглядзе рукапіса кнігі. Але яшчэ засталіся пэўныя недапрацаваныя часткі гэтай тэмы, пошук некаторых архіўных матэрыялаў (не толькі ў Мінску, але і ў архівах ды музеях Расеі), кансультацыі з замежнымі спецыялістамі (СПБ, Масква) і спецыялістамі з Мінску, атрыманне асобных экзэмпляраў фотаздыкаў, замоўванне копій і г.д. А гэта ўжо патрабуе матэрыяльнай падтрымкі.
Па выніках усяго гэтага навукова-даследчага чарадзейства я планую падрыхтаваць рукапіс кнігі па гісторыі фатаграфіі ў Гомелі ХІХ – першай палове ХХ ст. Гэта будзе не сама друкаваная кніга, а толькі яе змест – з навуковым тэкстам, спасылкамі на архіўныя крыніцы, падабранымі ілюстрацыямі і ўнікальнымі невядомымі фактамі і нават партрэтамі саміх некаторых фатографаў. Гэта будзе падагульненне абшырнай тэмы, на аснове матэрыялаў вядомых па стане на 2021 год. Сам друк кнігі будзе іншым праектам, да якога прыйдзецца яшчэ вярнуцца асобна, але калі папярэдне не будзе зроблена якаснага рукапісу – не будзе ніякай друкаванай кнігі. Гэта дастаткова сур’ёзная, карпатлівая і цікавая работа. Але мне патрэбна ваша падтрымка.
Я не магу зараз сказаць, колькі дакладна часу зойме падрыхтоўка рукапісу кнігі, я так мяркую на гэта пойдзе некалькі месяцаў канцэнтраванай працы. Але паверце, гэта вартая з’ява, каб яе зрабіць. Вынік будзе для нашага горада фантастычны. Тут я не перабольшваю. Проста нясціпла называю рэчы сваімі імёнамі. Бо я ведаю аб’ект свайго даследвання.
Таму калі вы палічыце падрыхтоўку мною кнігі па развіцці фотасправы ў нашым горадзе вартай гістарычнай тэмай, а мае навуковыя веды дастатковымі каб гэта зрабіць – прашу ахвяраваць любую сумму. Паверце, усё што вы ахвяруеце, у канечным выніку ўкладзецца ў даследванне невядомых старонак гісторыі нашага горада. За гэтай кнігай будуць іншыя праекты – у наступных па чарзе планах падрыхтоўка сумеснай кнігі па гісторыі Гомеля перыяду ВКЛ і Рэчы Паспалітай (XVI-XVIII ст.). Ёсць і іншыя задумы. Але да іх можна будзе звярнуцца толькі пасля заканчэння працы над гомельскімі фатографамі – зараз яны на першым месцы.
Ніжэй я падаю выходныя дадзеныя банкаўскай карткі, але мне, канешне, было б значна прасцей сустрэцца з вамі ўжывую, каб патлучамыць і паказаць тое, над чым я збіраюся работаць бліжэйшыя некалькі месяцаў, адказаць на ўсе вашы пытанні і сумневы, а калі трэба будзе – пераканаць у вартасці гэтай справы. Альбо Вы можаце мне напісаць на эмэйл: 25.02yauhen25.03.2023@gmail.com
Для тых, хто вырашыць усё-ткі не сустракацца са мною, а проста пералічыць грошы на картку, мне параілі сайт з самай нізкай камісіяй і самым зручным сэрвісам – http://perevod.mtbank.by/
Спадзяюся, што прапанаваная мною ідэя вас зацікавіла.
Асобна ўдакладняю, што з пункту гледжання дзеючага заканадаўства – гэта не аплата майго заробку (бо мяне ніхто на працу не наймае), гэта ахвярананне (падарунак), які я змагу патраціць на даследванне гісторыі Гомеля і Гомельшчыны. Гэтае ўдакладненне на самой справе вельмі важнае, хоць і гучыць нуднавата.